Самым перспектыўным на ІнвестУікэндзе ў Гродне прызнаны праект па адкрыцці хостэлаў
Сваю ідэю яны прэзентавалі яшчэ месяц таму на Startup Weekend у Мінску, а ў Гродна прыехалі, каб зацікавіць мясцовых інвестараў. І сталі лепшымі ў намінацыі “Самы камерцыйна перспектыўны праект”.
Лепшых на першым ІнвестУікэндзе ў Гродне вызначалі праз галасаванне інвестары і эксперты.
У намінацыі “Самая моцная каманда/аўтар” перамог Міхаіл Жыдок з праектам “Сад на тысячу гадоў”. Ягоная ідэя – вырошчванне саджанцаў дрэваў, садавіны і ягад. Супрацоўнічаць з ім гатовы два інвестары.
У намінацыі “Самы інавацыйны праект” эксперты і інвестары не здолелі вызначыць аднаго пераможцу, таму дыпломы атрымалі адразу два праекта.
Праект “Малахія” накіраваны на вытворчасць медыцынскіх сродкаў супраць пухлін. Яго прадставілі бацька і сын Малахавы. Праект “Ачыстка сцёкавых вод” Аляксандра Сенько дазваляе хутка і якасцна ачышчаць сцёкавыя воды прадпрыемстваў і пазбыцца непрыемнага паху адкідаў. Аўтар праекта запатэнтаваў ноў-хаў.
Па падліках арганізатараў, на першы ІнвестУікэнд у Гродне, які адбыўся 18-19 лютага, сабраліся больш за 150 чалавек, сярод якіх былі дасведчаныя бізнесмены, кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнес-трэнеры, праграмісты, дызайнеры і пачаткоўцы. Самыя смелыя прадставілі свае ідэі на разгляд экспертаў, не каторыя задаволіліся толькі кансультацыямі і парадамі спецыялістаў.
Паводле http://investweekend.by