Пешаход загінуў пад коламі фуры

|

ДТЗ здарылася 23 лютага каля 22 гадзін каля вёскі Тракенікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

За рулём фуры “МАН” з прычэпам, якая належыць адной з Калінінградскіх кампаній, быў мясцовы жыхар, пазбаўлены правоў да сакавіка. Ён наехаў на 59-гадовага мужчыну, што выйшаў на дарогу па-за пешаходным пераходам.

Загінулы раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, калі нападпітку ішоў па праезджай частцы.

За студзень па віне пьяных пешаходаў  у Беларусі адбылося 27 ДТЗ, у якіх 6 пешаходаў загінулі і 21 траўмаваны.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.b-port.com