У Дзятлаве пад коламі аўто апынулася жанчына

|

У Дзятлаве па вул. Кастрычніцкай а 10.00 раніцы кіроўца на “Маздзе” здзейсніў наезд на жанчыну сталага ўзросту, піша gaigrodno.by

Здарэнне адбылося падчас манеўру, які кіроўца выконваў пры развароце. Пенсіянерка была гаспіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні, дзе больш як праз гадзіну яна памерла.

 

Здымак http://gaigrodno.by