Гродзенскія выратавальнікі выцягнулі з Нёмана жанчыну
Жанчыну, якая намагалася схапіцца за кромку ільду на супрацьлеглым беразе Нёмана, першым убачыў начальнік вадалазнай службы аварыйна-выратавальнага атрада.
Па трывозе выратавальнікі апранулі вадалазныя касцюмы і кінуліся ў ваду. Кіраўнік пераправіўся да жанчыны на выратавальнай дошцы і ўтрамліваў яе на паверхні, яшчэ адзін супрацоўнік МНС паплыў да пацярпелай з выратавальнымі вяроўкамі. Сітуацыю ўскладняла моцная плынь вады і льдзіны.
33-гадовую жанчыну ўдалося даставіць на бераг. З дыягназамі “утапленне” і “агульнае пераахалоджанне” непрытомную пацярпелую шпіталізавалі.
Цяпер за яе жыццё змагаюцца дактары.
Паводле http://112.by