“Белтэлекам” падвышае кошты інтэрнэт-тарыфаў на 10%
Падвышэнне коштаў на інтэрнэт-доступ звязана з далейшай неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання ды распрацоўкі навейшых тэхнічных развязак, піша byfly.by
Так, з 1 лютага ТП “Дамасед” (хуткасць прыёму/перадачы – 1024/512 Кбіт/с) абыдзецца абаненту ў 59 400 рублёў штомесяц замест 54 000 рублёў. “Дамасед плюс” (2048/512 Кбіт/с) будзе каштаваць 88 000 рублёў замест 80 000 рублёў, а “Дамасед XXL ” (3072/512 Кбіт/с) – 110 000 рублёў замест 100 000 рублёў.
Пакетныя прапановы:
“Эканом” (1024/512 Кбіт/с) – 63 000 рублёў
“Універсал” (2048/512 Кбіт/с) – 107 500 рублёў
“Белтэлекам” з 1 лютага 2012 года ўжо падвышала абаненцкую плату для некаторых тарыфных планаў.