За тры месяцы Гродзенская вобласць страціла 1400 чалавек
Яшчэ ў пачатку 2011 года насельніцтва Гарадзеншчыны складала 1 мільён 363 тысячы чалавек.
Апошнія дадзеныя прадставіла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.
Колькасць жыхароў з пачатку года павялічылася толькі ў Мінску – з 1 мільёну 885, 1 тысячы чалавек да 1 мільёну 885, 8 тысяч.
Ва ўсіх астатніх рэгіёнах краіны колькасць насельніцтва працягвае скарачацца.
На 1 лютага ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 мільён 429,2 тысяч чалавек, у Мінскай – 1 мільён 402,9 тысячы, в Брэсцкай – 1 мільён 391,1 тысячы, у Віцебскай – 1 мільён 213,4 тысячы, у Магілёўскай – 1 мільён 79,6 тысячы чалавек.
За студзень у краіне нарадзілася 8739 дзяцей (на 353 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году) і памерла 11365 чалавек (на 409 менш, чым у студзені 2010-га).
835 чалавек пакінулі Беларусь, 1311 прыехалі з іншых краін.
З улікам гэтага, ад пачатку года колькасць жыхароў Беларусі паменшылася на 2200 чалавек.