Першыя дні вясны ў Гродне будуць пахмурнымі

|

Ноччу 28 лютага Гродзенскі аблгідрамет прагназуе слабы туман, галалёд, дождж, мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд. Вецер паўднёвы, тэмпература паветра -2…-4.

Днём 29 лютага вецер зменіцца на паўночна-заходні, без істотных ападкаў, тэмпература паветра +2…+4.

 

Першыя дні вясны ў Гродне чакаюцца пахмурнымі з праясненнямі.

1 сакавіка ўначы пераважна без ападкаў, вецер няўстойлівы 4-9 м/с, тэмпература паветра

-1…-6. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём месцамі пройдзе кароткачасовы дождж, паветра прагрэецца да 1-6 градусаў цяпла.

 

2 сакавіка на большай частцы кароткачасовыя мокры снег і дождж, уначы месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Уначы тэмпература паветра ад -2 да +3., днём чакаецца 0…+5.

 

Здымак http://obozrevatel.com