В.Надзіеўскі – у польскай «Алімпіі»
Два дні таму адбылася сустрэча экс-капітана гарадзенскага «Нёмана» з кіраўніцтвам польскага клуба, дзе і была дасягнутая дамова. Нагадаем, што трэнерам «Алімпіі» з’яўляецца Алег Радушка, пад кіраўніцтвам якога 31-гадовы абаронца гуляў у гарадзенскім «Нёмане».
Віталь Надзіеўскі з 1998-га года – у складзе гарадзенскага клуба, шмат часу быў капітанам, але тры гады (2005-2008) выступаў за «Гомель». У гэтым міжсезонні ён з’ездзіў з «Нёманам» на першы турэцкі збор, на другі – Сяргей Саладоўнікаў яго не ўключыў.
Гарадзенскі абаронца стаў чацьвёртым беларусам у складзе «Алімпіі». Раней гадавыя кантракты падпісалі Мікалай Барсукоў, Аляксандр Цішкевіч і Міхаіл Калядка.