Замежным турыстам прапануюць дабірацца да Друскенікаў праз аэрапорт Гродна
Мяркуецца, што турысты будуць прылятаць у Гродна, а затым дабірацца да месца прызначэння на аўтобусе альбо цягніком.
Мэрыя Друскенікаў зацікаўлена ў рэалізацыі гэтага праекта, піша БелТА, бо будаўніцтва ўласнага аэрапорта – дастаткова дарагі і нерэнтабельны праект. З беларускага боку праектам зацікавіліся Міністэрства транспарту і камунікацый, мясцовыя органы ўлады і нацыянальны авіяперавозчык.
Аэрапорт у Гродне, на думку чыноўнікаў, не мае патрэбы ў сур’ёзнай рэканструкцыі.
У планах развіцця транспамежнага турызму паміж Літвой і Беларуссю – звязаць тэрыторыі Друскенікаў і СЭЗ “Гроднаінвест” буйным турыстычным маршрутам, каб турысты з Гродна маглі паехаць у Друскенікі і наадварот.
Здымак з сайта http://wallpaper-yaport.ru