“Размова пра мову” завітае ў Гaродню

|

Прыблізны пералік тэмаў і падтэмаў, якія будуць асветлены на сустрэчы:

 

1. Нас шмат. Пераадольваем вонкавыя моўныя стэрэатыпы ды нутраныя моўныя комплексы.

2. Тарашкевічу – 120. Асноўныя рысы клясычнае правапіснае нормы ў параўнанні з савецкім правапісам і ў стасунку да беларускага літаратурнага вымаўлення. Беларускі моўны пурызм (імкненне да чысціні мовы).

3. Маркеры беларускае моўнае прасторы (моўны этыкет, іменаслоў). Дзьве графічныя сістэмы беларускае мовы.

 

Арганізатарам лекцыі-сустрэчы выступае  Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

 

Колькасць месцаў абмежаваная, таму аб сваім жаданні да ўдзелу просім паведаміць на email: ina.seviaryn@gmail.com

 

Здымак ampby.org