Фестываль для дзяцей-інвалідаў

|

XI абласны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі “Свет маіх захапленняў” адбываецца сёння ў Гродна.


Каля ста хлопчыкаў і дзяўчынак прадэманструюць у Палацы творчасці дзяцей і юнацтва свае таленты ў тэатральным, музычным, цыркавым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

На гэтым фестывалі не вызначаюцца пераможцы. “Свет маіх захапленняў” – сваеасаблівая пляцоўка для раскрыцця талентаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, таму кожны ўдзельнік становіцца лаўрэатам і атрымлівае падарунак.

Фестываль пры падтрымцы дабрачынных арганізацый адбываецца ў Гродна двойчы на год.