“Жаночую гісторыю Беларусі” прэзентавалі ў Гародні

|

Нумар часопіса з’яўляецца першай спробай прадставіць жаночую гісторыю Беларусі.

 

Гарадзенскі гісторык Наталля Сліж:

Гэтая тэма патрабуе асобнай увагі і накірунку. Часопіс ахоплівае разнастайныя тэмы ад XVI да XX стагоддзя. Працы, уключаныя ў нумар, закранаюць самыя розныя аспекты і з’яўляюцца пачаткам распрацоўкі кірунку «Жаночая гісторыя Беларусі».

Менскі гісторык Андрэй Мацук прадставіў яшчэ адзін нумар часопіса Аrche  – “Забытае стагоддзе”. Гісторыя паказвае, што XVIII стагоддзе было багата на гістарычныя падзеі і асобаў, якія зрабілі вялікі ўклад у гісторыі нашай краіны, -гаворыць спадар Мацук (на здымку).

На сустрэчы галоўны рэдактар Валер Булгакаў прэзентаваў два краёвыя слоўнікі – “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” Міколы Каспяровіча і “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка.

Валер Булгакаў

Слоўнік Міколы Шатэрніка быў створаны ў 20-я гады і выйшаў накладам 2000 асобнікаў. Праз пару год пасля выхаду кніжкі аўтар быў арыштаваны, а пазней растраляны.

Мікола Каспяровіч склаў “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” ў якім змешчаны амаль 20 тысяч слоў. Кніга з’яўляецца ўводзінамі ў багаты свет беларускай мовы.

Расійска-беларускі слоўнік Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова, які таксама быў прэзентаваны на сустрэчы, лічыцца самай паспяховай кнігай, якая выдадзена ў кнігарні Arche. Слоўнік прэзентуе мову пра якую немагчыма даведацца са школьных падручнікаў.

 

Здымкі аўтара