«Божых запаветаў ніхто не адмяняў»

|

На такую заяву аднак негатыўна адрэагавалі прадстаўнікі хрысціянскіх канфесіяў.

 

Прэс-служба Беларускай Праваслаўнай Царквы, роўна як і сакратарыят Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, выказаліся скептычна датычна падобных пераносаў. Мы, ў сваю чаргу, пацікавіліся пазіцыяй гарадзенскіх вернікаў: як святароў, так і звыклых парафіянаў.

 

– Божых запаветаў ніхто не адмяняў, – каментуе а. Андрэй (Крот), грэка-каталіцкі святар, – таму нядзеля ўсё адно застаецца нядзеляй. Вядома, што ў часы Французкай рэвалюцыі падзел на тыдні замянілі падзелам на дэкады, але скончылася ўсё смешна: першымі, хто не вытрымаў, аказаліся коні, якія не маглі працаваць дзевяць дзён. Для шматлікіх людзей гэта можа стацца перашкодай для таго, каб годна адсвяткаваць нядзелю, прыняць удзел у набажэнстве, пабыць са сваёй сям’ёй. Для нашай парафіі гэта таксама будзе адчувальна, бо нехта абавязкова не зможа прыйсці. У Святым Пісанні напісана аб тым, каб свяціць сёмы дзень – менавіта сёмы, а не які-кольвек.

 

– Мы цалкам згодныя з заявай прэс-службы БПЦ, ставімся да гэтага пераносу канешне негатыўна, – адзначыў а. Аляксандар (Елісейчык), настаяцель Уладзімірскай царквы, адказны за кантакты з прэсай у Гродзенскай епархіі.

 

Нажаль, каментар Каталіцкай курыі нам атрымаць не ўдалося, затое сваю пазіцыю красамоўна выказалі звыклыя вернікі. Спадарыня Яніна, пенсіянерка, 87 год:

– Я – полька, хаджу да касцёла і хачу, каб у нядзелю людзі пайшлі ў касцёл. Калі ж людзі будуць працаваць, дзеці вучыцца, дык гэтак не атрымаецца. Хацелася б, каб людзі запомнілі, што нядзеля – гэта свята. Так заўжды было, ня ведаю як там зараз… але лепш, каб было свята.

 

Эдвард Дзмухоўскі, Гарадзенскі Рух «За Свабоду!»:

– Перанос такі – гэта ненармальна, нядзеля – гэта дзень для адпачынку. Ніякая кан’юктура тут умешвацца не павінна. Каб хрысціяніну быў час схадзіць у царкву, касцёл ці малітоўны дом дадзеная нядзеля – гэта наша культура, наша традыцыя, нашыя карані. Нягледзячы на розныя бальшавіцкія штучкі, мы гэтага трымаліся, трымаемся і будзем трымацца.

На фота (volkovysk.by) а.Андрэй (Крот)