Запрашаем да ўдзелу ў Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль”
Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
“Стартуй якасна” – такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі.
Фестываль “Твой стыль” – адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі.
У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
Кіраўнік ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік лічыць, што “адметнасцю сёлетняга Фэста стане абмеркаванне тэндэнцый у сучаснай журналістыцы (мультымедыйнасць, выкарыстанне розных тэхналогій візуалізацыі дадзеных і г.д.). Гэтай тэме будуць прысвечаныя як шэраг майстар-класаў, так і ток-шоў пра будучае журналістыкі.
Мы плануем запрасіць да ўдзелу ў Фестывалі ў якасці выступоўцаў вядомых прафесіяналаў як з Беларусі, так і іншых краін. Да прыкладу, спадзяемся на прыезд экспертаў з факультэту журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту.
Я рады, што задуманая намі ў 2007 г. ідэя арганізацыі пляцоўкі для дэманстрацыі паспяховага досведу ў сферы журналістыкі мае свой працяг.
Два папярэднія Фестывалі сабралі разам каля 200 журналістаў-пачаткоўцаў і прафесіяналаў. Сёлета нас зноў чакаюць тры дні цікавых знаёмстваў, размоваў, навучання, творчых прэзентацый. Калі вы цікавіцеся журналістыкай, калі працуеце ў гэтай сферы, калі хочаце стаць нашымі валанцёрамі альбо партнёрамі – запрашаем!”
Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).
Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю.
Прэзентацыя: Юлія Каляда