У Слоніме дэмантавалі помнік Леніну
Як паведаміў Аляксей Гусенок, дырэктар прадпрыемства “Окна-стиль”, якому належыць тэрыторыя, дэмантаж праведзены са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры і ідэалогіі мясцовага выканкаму.
-Далейшы лёс бюсту будзе вырашаць улада, цяпер ён перавезены на захоўванне. Ленін дэмантаваны ў сувязі з дабраўпарадкаваннем тэрыторыі, – сказаў Аляксей Віктаравіч.
Паводле http://gs.by