Незаконнае паляванне на дзікіх жывёлаў

|

У Слоніме хтосьці выкінуў 5 шкур казуль у кантэйнер для бытавых адыходаў. Але схаваць доказы незаконнага палявання не атрымалася. У ходзе правядзення судова-заалагічнай і ветэрынарна-санітарнай экспертызы ўсталявана, што дзікія жывёлы загінулі ад агнястрэльных раненняў.

 

Праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па ч.4 ст.282 КК. Незаконная здабыча пяці казуль пацягнула на 300 базавых велічынь, або 10 з паловай мільёнаў рублёў. На момант здзяйснення злачынства паляванне на лясных коз была забароненая. Па выпадку ў Пушчы таксама ўзбуджаная крымінальная справа. Шкода ад незаконнага палявання склала больш за два мільёны рублёў.

Па інф. ej.by