Прыватная ініцыятыва можа стаць грамадскай акцыяй

|

– Гэта цалкам прыватная ініцыятыва. За кратамі сядзіць бацька маёй жонкі, і мы вырашылі яму дапамагчы. За тыдзень, што ідзе акцыя, назбіралася вельмі шмат розных цікавых кніжак. Адна жанчына прынесла амаль усю сваю бібліятэку. Сказала, што гэтыя кніжкі яна прачытала і хоча, каб прачыталі іншыя.

 

Андрэй кажа, што ідэя павялічэння бібліятэкі ў калоніі паўстала пад уплывам стужкі «Пабег з Шоўшэнка» : «Бібліятэка ў калоніі зусім старая і бедная, большасць кнігаў засталася яшчэ з савецкага часу». Першы этап акцыі працягнецца да 13-га сакавіка.

 

– Мы з жонкай едзем у Івацэвічы менавіта 13-га і завязем тое, што назбіраецца да гэтага тэрміну. Мінулым разам мы завезлі для вязняў кампутар і прынтар, шмат канцэлярскіх прыладаў.

 

Тэлефон для тых, хто жадае перадаць кнігі, МТС 6571795 (Андрэй).