Слонімскі літаратуразнаўца напісаў кнігу пра Іверса
Гэта кніга згадак, успамінаў, рэцэнзій на творы знакамітага паэта, якому у гэтым годзе магло б споўніцца 100 год.
Пра Анатоля Іверса ў кнізе згадваюць Васіль Быкаў, Арсень Ліс, Уладзімір Калеснік, Дануты Бічэль, Алег Лойка, Уладзімір Ягоўдзік, Сяргей Чыгрын, Ала Петрушкевіч, Аляксей Пяткевіч, Алена Руцкая і іншыя пісьменнікі.
У кнізе Сяргея Чыгрына друкуюцца лісты паэта да Уладзіміра Ягоўдзіка, Алы Петрушкевіч, інтэрв’ю апублікаванае і неапублікаванае раней.
Наклад “Жыцця і творчасці Анатоля Іверса” невялікі – усяго 200 экзэмпляраў, якія будуць рэалізавацца ў Слоніме і Мінску.