Хакеісты “Нёмана” выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі
Перамога над латвійскай камандай далася гарадзенцам не так проста. У Гродне супернікі абмяняліся перамогамі.
9 сакавіка ў першай сустрэчы ў Ліепаі гарадзенцы ўпэўненна перамаглі 6-1. А вось на наступны дзень перамога далася з цяжкасцю (3-2).
Трэнерскаму штабу “Нёмана” у серыі супраць латвійцаў давялося пахвалявацца.
“Гомель”, з якім гарадзенцам давядзецца гуляць у паўфінале, на папярэдняй стадыі быў мацнейшы за дэбютанта чэмпіяната – “Ліду” (3-0).
Фота http://hcneman.by