Грамадскі транспарт больш не будзе спыняцца на прывакзальнай плошчы

|

З 15 сакавіка да 1 жніўня ў сувязі з пачаткам добраўпарадкавання гродзенскай прывакзальнай плошчы грамадскі транспарт пойдзе ў абыход чыгуначнага вакзала.


На вуліцы Будзёнага (за паштовым аддзяленнем №4 у бок чыгуначнага вакзала) будзе арганізаваны часовы прыпынак. У некаторых маршрутах грамадскага транспарту адбудуцца змены:

 

№ 9 «Зарыца – чыгуначны вакзал», № 25Э «Зарыца – чыгуначны вакзал» будуць курсаваць: Зарыца – вул.Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул.17 Верасня – вул.Ціміразева – вул.Ажэшкі – вул.Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў;

№ 10 «вул.Таўлая – дзіцячы санаторый «Нёман»: вул.Таўлая – вул.Каханоўскага (без зменаў), далей вул.Ажэшкі – вул.Дзяржынскага – вул.17 Верасня і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку;

№ 19 «вул.Пралетарская – чыгуначны вакзал», № 37 «Фабрычны – чыгуначны вакзал», № 37Э «Скамарошкі – чыгуначны вакзал»: у прамым накірунку без зменаў, у адваротным: вул.Ажэшкі – вул.Леніна і далей па маршруце без зменаў;

№ 2 «Дзевятоўка-5 – вул.Славінскага», № 3 «Фолюш – чыгуначны вакзал», № 3Э «Фолюш – чыгуначны вакзал», № 5 «Райсельгастэхніка – Лапенкі», № 14 «Рамонтно-будаўнічае упраўленне-2 – Дзевятоўка-5», № 15 «вул.Урублеўскага – Азёрская шаша», № 16 «Вішнявец – вул.Белыя Росы», № 16Э «вул.Белыя Росы – рынак «Паўднёвы» (Вішнявец)», № 18 «Дзевятоўка-5 – ст.Аульс», № 20 «вул.Дамброўскага – механічны завод» пойдуць без заезду на прывакзалюную плошчу.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак з сайта http://prosto-free.livejournal.com