Захаваць жыццё пацуку…

|

Арганізацыі (у прыватнасці, навучальныя ўстановы), якія падпісваюць дамовы аб спыненні прэпаравання жывёл, атрымліваюць спецыяльныя кампутарныя праграмы па заалогіі і абавязуюцца выключыць выкарыстанне ў навучальным працэсе жывых жывёл.

Але акрамя навучальных устаноў, «жывыя жывёлы» выкарыстоўваюцца пры тэставанні касметыкі, парфумаў і бытавой хіміі, у розных эксперыментальных лабараторыях і даследчых інстытутах. Падчас эксперымент можа доўжыцца некалькі тыдняў, дастаўляючы жывёле неверагодныя пакуты.

Адна мая сяброўка, у якой у аднапакаёвай кватэры перыядычна аказваюцца па дзве-тры сабакі, парачка кацянят, а аднойчы тры тыдні пражыў папугайчык (пакуль не знайшоўся яго заплаканы 10-гадовы гаспадар), дама самастойная і катэгарычная заўсёды кажа:

– Хто пакрыўдзіць жывёлу – саграшыць двойчы…

Яна мае права на такую заяву, бо ўжо двадцаць год шукае «добрыя рукі» для нічыйных жывёл, якіх падбірае і колькі часу выхоўвае сама. Можна падзяляць яе катэгарычнасць, можна паспрачацца з ёю. Відавочна іншае – цывілізаваны свет паступова ўсвядамляе кошт сваёй «цывілізаванасці» і пачынае рухацца ад выкарыстання падвопытных жывёл да больш гуманных метадаў пры правядзенні сваіх эксперыментаў.

Запатрабаванне ў лабараторных жывёлах у бліжэйшы час адпадзе! З такім прыемным для ўсіх абаронцаў жывой прыроды заявай выступілі шатландскія біатэхнолагі з кампаніі CXR Biosciences сумесна з эдзінбургскім Roslin Institute, а таксама амерыканскай фірмай Geron. Ідэя ў тым, каб замяніць падвопытных жывёл тканінай, выгадаванай са ствалавых клетак. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск) першым на постсавецкай прасторы спыніў выкарыстанне жывёлаў у навучальным працэсе, захаваўшы жыццё толькі на кафедры патфізіалогіі тысячам жабаў, пацукоў і мышэй, дзесяткам трусоў і сабак.

Шматлікія апублікаваныя даследванні паказваюць, што альтэрнатыўнае навучанне спрыяе адукацыйным мэтам не горш, чым правядзенне вопытаў на жывёлах. А самае галоўнае – студэнты не ўступаюць у этычны канфлікт і не губляюць чуласці. Дарэчы, у цяперашнім годзе ў краінах Еўразвязу ўступае ў сілу забарона на тэставанне касметыкі на жывёлах.

Л. Леонт

Фота Ірыны Белай