Міліцыя знайшла ў лесе самагонны міні-завод
Падчас з’яўлення аператыўнікаў ўсе былі на месцы, і кожны выконваў сваю частку працы. Старэйшаму з правапарушальнікаў 34 гады, малодшаму – 24.
Разліты па 40-літровых бідонах самагон адпраўлены на экспертызу, брага знішчана, самагонны апарат канфіскаваны, а на парушальнікаў, якія сваю віну не адмаўляюць, складзены адміністратыўныя пратаколы.
З пачатку года ў вобласці канфіскавана ўжо больш за 4 тоны вадкасці з утрыманнем спірту, у тым ліку больш за 2 тысячы літраў самагону.
Паводле http://uvd.grodno.by