Байкеры рыхтуюцца да 8-га фэсту
На тэрыторыі базы будуць усталяваныя гандлёвыя кропкі з атрыбутыкай фэсту. Для наведвальнікаў будзе арганізаваны намётавы лагер, дзе можна будзе размясціцца на ноч. Нагадаем, што мінулы гарадзенскі байк-фэст «Хавайся ў бульбу» сабраў каля тысячы аматараў музыкі і байкераў.
Аднак мінулы год быў вельмі «сціплым» для байкераў. Як паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, праз адмысловыя правілы заезду большасць байкераў пакідала сваіх «жалезных коней» у горадзе і ўжо без іх дабіралася да тэрыторыі фэсту.
>
Асноўнымі выступоўцамі на мінулым фэсце былі «Крама» і «Воплі Відаплясава». А што чакае гараденцаў у гэтым годзе, арганізатары мерапрыемства трымаюць пакуль у сакрэце. Арганізатарамі фэста традыцыйна будуць два байк клубы Rolling Anarchy MCC Nashorn MCC.