Творчы вечар пад электрагукі
– Я вельмі люблю спяваць пад піана, бо пачынаў сваю творчую дзейнасць, як класічны піяніст, таму час ад часу прыемна зноў сесці за гэты музычны інструмент і выканаць штосьці з класікі, ці нешта сваё. Тым больш, у мяне ёсць уласнае электра-піаніна, якое лёгка пакласці ў машыну і прывезці куды трэба. Спадзяюся, што ў «Арт-Сядзібе» мы створым добрую творчую атмасферу, – кажа Пётр Клюеў.
Сяброўскі ўнёсак: 10 тыс. Забраніраваць месца можна толькі па спасылцы plus.klu.by/2oitn4/. Адрас выступу: Мінск, «Арт-Сядзіба», вул. Куйбышава, 22, другі паверх.