Віртуальны бацькоўскі сход
Па любой з прапанаванай тэм можна выказацца з 12 да 15 сакавіка на форуме ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкаму www.forum.region.grodno.unibel.by. Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, дзядулі і бабулі, апекуны і ўсе, каго цікавяць праблемы выхавання дзяцей.
Арганізатары разлічваюць такім чынам прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем выхавання і аховы жыцця дзяцей і падлеткаў, знайсці шляхі дапамогі сем’ям, якія сутыкаюцца з цяжкімі сітуацыямі. Аднак да 15 гадзін 13 сакавіка на заклік арганізатараў віртуальнага бацькоўскага сходу адгукнуліся толькі 5 удзельнікаў форуму: “Прекрасный раздел!”, – піша адзін з іх, наступны (спам) прапануе набыць дыпломы і атэстаты любых ВНУ і школ Расіі, яшчэ двое нічога не зразумелі, і толькі адзін (!) чалавек звярнуўся з канкрэтным пытаннем.
15 сакавіка з 17 да 19 гадзін ва Упраўленні адукацыі будзе працаваць “адкрыты мікрафон”: спецыялісты адкажуць на пытанні, прымуць прапановы. Тэлефанаванні будуць прымацца на нумары: 80152 770953, 80152 743381
У праблемных сем’ях, з бацькамі, якія недастаткова клапоцяцца пра выхаванне і ўтрыманне дзяцей, у Гродзенскай вобласці пражывае 3143 дзіцяці.
За апошнія 2 гады ў вобласці 8 дзяцей загінулі на пажарах, 6 – на дарогах, 13 патанулі. Асноўная прычына гібелі дзяцей – недагляд дарослых, якія пакінулі непаўналетніх у небяспечных сітуацыях.
Здымак з сайта http://valkenson.narod.ru