За 2 месяцы 55 гарадзенцаў папрасілі прытулку ў Нарвегіі

|

Усяго у студзені-лютым 2012 года з просьбай аб прадастаўленні прытулку ў Нарвегіі звярнуліся 75 грамадзян Беларусі. У мінулым годзе за аналагічны перыяд быў зарэгістраваны толькі адзін такі зварот ад беларуса.

Іміграцыйная паліцыя і Дырэктарат па справах іншаземцаў лічаць, што большасць беларусаў – фальшывыя ўцекачы, якія хочаць такім чынам зарабіць, паведамляе Русский Портал. Справа ў тым, што грамадзяне былога СССР, якім адмоўлена ў прадстаўленні віда на жыхарства ў Нарвегіі, могуць атрымаць 20 тысяч крон у выпадку згоды на дабраахвотнае вяртанне дамоў. Акрамя таго, ім забяспечваецца аплата квітка на радзіму.

 

Кіраўнік аднаго з дэпартаментаў іміграцыйнай паліцыі Элі Фріюрэт лічыць, што гэта “добра арганізаваная акцыя, мы глядзім на яе як на магчымасць зарабіць на сістэме. Акрамя таго, некаторыя з тых, хто просіць,  ужо маюць крымінальнае мінулае ў Нарвегіі”.

 

Дырэктарат па справах іншаземцаў вырашыў часова спыніць выплату грошай беларусам на вяртанне дамоў.

 

Паводле http://www.b-port.com

Здымак з сайта http://ct.by