Запрашэнне на «Еўракропкі»
Пра гульню распавядае Яўген Залкінд :
– Структура гульні будзе наступная: спачатку даецца заданне на сайце. Першую падказку гульцы атрымліваюць праз 7 хвілін, наступную – праз 20, і праз 30 хвілін вы аўтаматычна перайдзеце на наступны ўзровень.
Яўген, жыхар расейскага гораду Апаціты, ніколі не быў у нашым горадзе, таму гульня напісана па мапам, што ёсць у інтэрнэце.
Для гульні вам спатрэбяцца : каманда з 7 чалавек, мапы – http://maps.interfax.by/grodno і http://metki.by/Grodno. Для некатрых узроўняў вельмі дапаможа http://www.google.com/intl/ru/earth/index.html (гугл – планета Зямля) . Гульня ахопіць па прабегу 70 кіламетраў і тэрыторыю горада Гродна. Для гульні вам спатрэбіцца машына і некалькі чалавек, якія будуць працаваць за кампутарам. Пачатак гульні ў суботу, 17 сакавіка ў 20 гадзін.