Зазірніце на «Планету сям’і»

|

Запрашаюцца для ўдзелу у фестывалі, які задуманы як мерапрыемствы, арыентаваныя на практыку, педагогі-псіхолагі, практычныя псіхолагі Гарадзеншчыны. Праграма фестывалю ўключае ў сябе выступы з дакладамі Я.Л. Каломінскага – прафесара, доктара псіхалагічных навук, БДПУ імя М. Танка, А. Р. Лідэрса – дацэнта, кандыдата псіхалагічных навук, МДУ ім. М.В. Ламаносава і інш.

 

У часе працы фестывалю плануецца выстава-кірмаш кніг па псіхалогіі, выстава метадычных матэрыялаў, дасланых на конкурс (майстэрня «Чароўная крама»). Таксама будзе праведзены майстар-клас А.Г. Лідэрса, майстар-клас псіхолагаў Херсонскага дзяржаўнага універсітэта.

 

16-га сакавіка будуць працаваць творчыя пляцоўкі, на якіх педагогі-псіхолагі, перынатальны псіхолаг, сертыфікаваны сказкатэрапеўт, сертыфікаваны арт-тэрапеўт, сертыфікаваны экзістэнцыянальны кансультант, а таксама студэнты пад кіраўніцтвам дацэнтаў правядуць майстар-клас, трэнінг-практыкум, дыскусійны семінар з элементамі трэнінгу і іншыя мерапрыемствы. І ў канцы фестывалю – падвядзенне вынікаў мерапрыемства.