У Гродзенскай вобласці ўпершыню з пачатку года загінуў раварыст
Мужчына ехаў на ровары па дарозе праз вёску Лукі Карэліцкага раёна. Пры наяўнасці ўзбочыны, ён рухаўся па правай паласе і раптам, па сведчаннях відавочцаў, выехаў на сустрэчную.
Усё адбылося ў лічаныя секунды. Кіроўца грузавіка спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, вывернуўшы руль. У выніку “МАЗ” зламаў два дрэвы і знёс плот, а раварыст загінуў на месцы.
Паводле http://gaigrodno.by