Рапсавы алей скідзельскай вытворчасці экспартуецца на Блізкі Ўсход
Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Мікалай Пахалок карэспандэнту БелТА, першая партыя аб’ёмам 40 т ужо адпраўлена, яшчэ 100 тон будуць адгружаны ў бліжэйшыя дні. Гэта першая экспартная пастаўка прадпрыемства.
Патрабаванні ізраільскага боку да прадукцыі вельмі высокія.
“Перад тым, як заключыць пагадненне аб пастаўцы беларускага алею ў Ізраіль, прадстаўнік Галоўнага Равінату правёў грунтоўную экспертызу працэсу вытворчасці нашага рапсавага рафінаванага дэзадараванага алею,.. пасля чаго пацвердзіў кашэрнасць прадукцыі”, – адзначыў кіраўнік “ГроднаБіяпрадукту”.
На сёння скідзельскае прадпрыемства – адзінае ў Беларусі выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі, якія дазваляюць захаваць усе карысныя кампаненты прадукта, акрамя таго лінія розліву дазваляе разліваць алей у ПЭТ-бутэлькі ў стэрыльных умовах.
Паводле БелТА
Здымак з сайта http://grodnonews.by