Польска-беларускую мяжу басанож перайшла жанчына без дакументаў і грошай

|

Спачатку польскія памежнікі не звярталі на яе ўвагі, а пасля проста давялі яе да беларускай тэрыторыі.

Тут прадстаўнікі Чырвонага Крыжа аказалі жанчыне першую медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Высветлілася, што магіляўчанка дабіралася дамоў з Германіі аўтаспынам, без грошай і дакументаў.

Паводле начальніка аддзялення памежнага кантролю пункта пропуску “Бераставіца” Валерыя Бялова, адкрытым застаецца пытанне, як польскія памежныя службы выпусцілі жанчыну са сваёй тэрыторыі без дакументаў. У гэтай сітуацыі беларусцы павінны былі аформіць часовы дазвол на пераход і, паводле міжнародных нормаў, паведаміць пра інцыдэнт у беларускае консульства.

 

Паводле  http://www.interfax.by

Здымак з сайта http://www.blackpantera.ru