Гарадзенцаў чакае веснавое няўстойлівае надвор’е

|

У бліжэйшы час, паводле Гроднааблгідрамету,  надвор’е ў рэгіёне будзе абумоўлівацца ўплывам  Скандынаўскага цыклону.

Уначы 19 сакавіка чакаюцца замаразкі 0…-2, вецер заходні, парывы да 15-20 м/с. Днём 20 сакавіка паветра прагрэецца да 6-8 градусаў цяпла, часам дождж, воблачна з праясненнямі.

21 сакавіка кароткачасовыя дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі вобласці, вечер заходняй чвэрці  6-11 м/с, уначы парывы да 15-18 м/с, тэмпература паветра 0…+5. Дзённыя тэмпературы чакаюцца ў межах 7-12 градусаў цяпла.

22 сакавіка ўначы пацяплее да +2…+7, днём 9-14 градусаў цяпла, вецер паўночна-заходні  4-9 м/с.

Паводле папярэдніх прагнозаў 23 і 24 сакавіка тэмпература паветра зноў чакаецца вышэй за сакавіцкую норму: 10-16 градусаў цяпла, пераважна без ападкаў.

У нядзелю 25 сакавіка схаладае. Дзённыя тэмпературы чакаюцца ў межах 4-9 градусаў цяпла, месцамі кароткачасовы дождж.