“Тэлефон даверу” стане даступным для ўсіх жыхароў Гродзенскай вобласці
Паводле Максіма Варонка галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія”, на базе якога дзейнічае служба, праект вельмі запатрабаваны. У сярэднім дактары «тэлефона даверу» прымаюць 6 тэлефанаванняў за гадзину. Большасць званкоў (33%) прыпадае на перыяд з 18 да 24 гадзін, каля 29% – з 12 да 18.
Аднак спробаў датэлефанавацца фіксуецца значна больш, чым ёсць магчымасць прыняць. Таму хутка тэлефон будзе працаваць па прынцыпе шматканальнай сувязі, а штат спецыялістаў, якія адказваюць на тэлефанаванні, будзе пашыраны.
Вырашаецца пытанне даступнасці бясплатнага нумара “170” для жыхароў усіх раёнаў вобласці.
Служба экстранай медыцынскай дапамогі дзейнічае з 2008 года. У крызісных сітуацыях ахвотныя могуць бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў.
Тэлефон працуе круглыя суткі.
Паводле http://www.belta.by