Гарадзеншчына падлічвае страты ад моцнага ветру
Паводле аператыўнайй інфармацыі, пацярпелі 62 населеных пункта 10 раёнаў Гродзенскай вобласці.
Пашкоджаны 80 сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку 48 ферм,2 вытворчых, 1 адміністратыўны,1 гандлёвы будынка і 1 аб’ект сацыяльнай службы, піша 112.by .
У чатырох жылых дамоў у Іўеўскім, Лідскім і Ашмянскім раёнах сарваны шыфер з дахаў.
Каля 50 лістоў шыферу сарваў вецер з гандлёвага будынку ў Мастах, наяжначна пашкоджаны будынак дома культуры ў в.Райца Карэліцкага раёну.
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога МНС, з-за ветру без электрычнасці часова засталіся больш за 100 ферм і падстанцый, але да 6 гадзін раніцы падача электраэнергіі была адноўлена.
Людзі і жывёлы ад стыхіі не пацярпелі.
Папярэдне, для аднаўлення пашкоджаных аб’ектаў неабходна больш за 7000 лістоў шыферу, каля 350 метраў рубёроіду і лесаматэрыялы.
Ва ўсіх раёнах працуюць ацэначныя камісіі.
Здымак з сайта http://www.0629.com.ua