Вечарына св. Патрыка ў Гродне: ірландскія песні спяваліся па-беларуску
Арганізатарам выступіла школа ірландскага танца “Aliss Sunrise School of Irish Dancing”.
“Зялёнымі” вячарыны называюцца таму, што абавязковым атрыбутам з’яўляюцца прадметы вопраткі зялёнага колеру. Той жа, хто ігнаруе гэтае правіла, будзе ўзнагароджаны шчыпкамі нават ад незнаёмцаў.
alt=”Image 20323″ >
Другі сімвал ды атрыбут свята – шэмрак (трохлісны лісток канюшыны). Згодна з легендай, Св. Патрык выкарыстаў трохліснік, каб патлумачыць паганцам сутнасць Святой Тройцы.
Дзень Св. Патрыка стаўся своеасаблівым днём ірландскай культуры. У Гродна адзначаецца свята ўжо трэці год запар. Адчуць рытмы вясёлых джыг і станьчыць кейлі (народныя ірландскія традыцыйныя танцы) мог кожны ахвотны.
Святы Патрык з’яўляецца заступнікам не толькі Ірляндыі, але і Нігерыі. Прадстаўнік гэтай краіны, студэнт Гродзенскага медуніверсітэта Basil, таксама прыйшоў на вечарыну.
Танцы перапыняліся вясёлымі і пазнавальнымі выпрабаваннямі. На адным чыталі жартаўлівыя лімэрыкі – кароткая форма верша:
Аднойчы дзяўчына з Гародні
Разглядвала свае ногі:
“Ногі – атас!
Ці не кінуцца ў пляс?
Ды яшчэ заахвоціць бы многіх!”
Вось -наццаць дзяўчынак з Гародні
Разам з той, што ўглядалася ў ногі
Трэці год тупацяць,
Толькі іскры ляцяць
І трасуцца пад імі падлогі!!!” (аўтарка – танцорка Даша)
Удзельніца вечарыны Кацярына падзялілася сваім бачаннем таго, чаму ірландскія вечарыны ў Гродне робяцца ўсё больш папулярнымі:
– Ірландыя – гэта стан душы. Калі ведаеш, чаго хочаш ад жыцця, абіраеш тое, што дапамагае больш выявіць сябе. Ірландыя мае падабенства з нашай краінай, а ірландскія танцы кампенсуюць тое, чаго ў ёй не стае – упартасць, гонар, дасягненне мэтаў.
Не абыйшлося без ірландскіх песень. Асаблівасцю гэтага вечара былі песні, перакладзеныя на беларускую мову.
Ніжэй арыгінал ірландскай песні
Northwind – Bard Of Armagh by twojstyl
А гэта – інтэрпрэтаваны варыянт па-беларуску Ганны Кішкель
Здымкі Наталлі Клімовіч
Відэа Вані Крышаловіча