За нарыхтоўку бярозавіку без дазволу пагражае штраф ад 400 тысяч да 50 мільёнаў
На прамысловую нарыхтоўку бярозавага соку неабходна набыць лясны білет і атрымаць дазвол ад лясгасу, які вызначыць участкі нарыхтоўкі. Прыватныя асобы, якія пажадаюць нарыхтаваць бярозавік для ўласных патрэбаў, таксама павінны звярнуцца ў лясгас, дзе ім пакажуць месца збору і правядуць інструктаж.
За парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі соку і нарыхтоўку ў недазволеных месцах грамадзянам за пашкоджанне дрэваў пагражае штраф ад 5 да 50 базавых велічынь, ІП –ад 20 да 200 б.в., юрыдычным асобам – ад 50 да 300 б.в. За незаконны збор соку ў іншых месцах выпісваецца штраф на грамадзяніна ў памеры да 30 базавых, на ІП – ад 10 да 150 б.в., на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 б.в.
За нарыхтоўку соку на прыродных тэрыторыях, якія знаходзяцца пад асаблівай аховай, прыватная асоба заплоціць ад 4 да 35 базавых, ІП – да 100, юрыдычная асоба – да 500 базавых велічынь.
Сёлета беларускія прадпрыемствы плануюць нарыхтаваць не менш за 24 тысячы тон бярозавага соку.
У Гродзенскай вобласці буйнейшы нарыхтоўшчык бярозавіку – Гродзенскі кансервавы завод.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://belapan.com