Офіс “МММ 2011” у Гродне працягвае працаваць?

|

За тыдзень працы ў размешчаны ў новым бізнес-цэнтры “Гараднічанскі” кансультацыйны пункт “МММ 2011” прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек. Гарадзенцы пачалі актыўна ўкладаць сродкі ў фінансавую піраміду: кожны “сотнік” мае ў ячэйцы дзесяткі прыцягнутых укладальнікаў.

 

“Дзесятнік” Аляксандр Аўгусцінчык:

Мы папярэджвалі аб тым, што “МММ” – фінансавая піраміда, дзе рызыка згубіць грошы самая высокая. Не хаваем, што “МММ” можа абрынуцца ў любы момант, а можа існаваць неабмежавана доўга. Усе людзі дарослыя і могуць асэнсавана абіраць, укладаць грошы альбо не.


У падаткавых органах Гродзенскай вобласці структуры “МММ” не зарэгістраваныя, аб утварэнні юрыдычнай асобы альбо кіруючага цэнтральнага офіса таксама нічога не вядома.

 

Пра дзейнасць “МММ” у Гродне чытай тут.

 

Паводле http://www.region.ej.by

Здымак з сайта http://operkor.net