На TVP выйшаў дакументальны фільм пра Андрэя Пачобута
– Назва фільма абыгрываецца, – расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. – “Skazany na polskość” і “Skazany za polskość”: польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”.
У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх.
Сярод герояў стужкі – сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва.
Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім часе.
Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP
Здымак з tokfm.pl