Знойдзены чалавек, які падазраецца ў “замінаванні” цягніка Баранавічы-Гродна

|

Як паведамілі ў МУС Беларусі, у Слоніме касіру чыгуначнага вакзала 21 сакавіка патэлефаванаў невядомы і паведаміў, што ў цягніку № 6287 маршрутам Баранавічы — Гродна закладзена выбуховая прылада.

 

Пошук “бомбы” доўжыўся чатыры гадзіны. За гэты час хлопец паспеў памірыцца са сваёй дзяўчынай і затым разам з ёй ад’ехаў на “размінаваным” дызелі.

 

Як паведамляе БЕЛТА, калі віна хлопца падцвердзіцца, яму давядзецца кампенсаваць беларускай чыгунцы некалькі міліёнаў рублёў за вымушаны прастой цягнікоў на станцыі ў Слоніме.

 

Паводле БелаПАН і БЕЛТА

 

Здымак з сайта  http://www.yugopolis.ru