“Нёман” супраць “Металурга”: серыя працягнецца ў Гродне
У пятніцы валявую перамогу адсвяткавалі гарадзенцы. Прайграючы з лікам 0-2, “Нёман” закінуў тры шайбы і выйшаў наперад у серыі.
На наступны дзень ужо госці павялі ў ліку (1-0). Гаспадары адказалі на гэта трымя шайбамі запар. Гарадзенцы ў адказ закінулі толькі аднойчы.
За гульнёй гарадзенцаў у Жлобіне назірала больш за сотню заўзятараў “Нёмана”, якія дабіраліся на Гомельшчыну заказнымі аўтобусамі.
Цяпер фінальная серыя працягнецца 27 і 28 сакавіка ў Гродне.
>
Жарсці на пляцоўцы ў Жлобіне кіпелі не на жарт.
Чэмпіёнам краіны стане каманда, якая першай атрымае ў фінальнай серыі чатыры перамогі над супернікам.
23-24 сакавіка. “Металург”, Жлобін – “Нёман”, Гродна 2:3, 3:2. Лік у серыі 1:1.
Фота http://www.metallurg.zhlobin.by