На возеры Свір ледзьве не патануў рыбак

|

Ён у адзіноце займаўся падлёдным ловам на адлегласці 300-350 метраў ад берага, паведамілі “Твайму стылю” ў абласным упраўленні МНС.


Ненадзейны веснавы лёд не вытрымаў мужчыну, і ён апынуўся ў вадзе.

Рыбаку пашанцавала, што ён здолеў дазваніцца да жонкі, а тая па хатнім тэлефоне выклікала смаргонскіх выратавальнікаў.

З ратавальнай дошкай супрацоўнікі МНС дабраліся да небаракі і выцягнулі яго на бераг.

Рыбак (жыхар Смаргоні 1961 года нараджэння) прабыў у вадзе каля 20 хвілін. З пераахалоджаннем ён шпіталізаваны.

 

З надыходам вясны няшчасныя выпадкі з аматарамі падлёднага лову пачасціліся. У апошнія дні па Беларусі іх зарэгістравана каля 10. Рыбакоў не спыняе нават пагроза для жыцця.

Гродзенскія выратавальнікі за сезон уратавалі з вады некалькі чалавек.

Дакладную колькасць пацярпелых вызначыць складана: часта на дапамогу тапельцам прыходзяць выпадковыя сведкі, і не ўсе выпадкі фіксуюцца.

 

Здымак з сайта http://susanin.udm.ru