Ушанаванне памяці змагароў за незалежнасць Беларусі

|

Распавядае ініцыятар ускладання кветак, жыхар Бярозаўкі Сяргей Трафімчык:

 

– Дзень Волі – гэта святы дзень для любога беларуса! Мы ўшанавалі памяць тых людзей, якія паклалі сваё жыццё за незалежнасць сваёй краіны.

 

Акцыя ўскладання кветак атрымала свой працяг і ў Воранава, дзе пахаваны генерал ад інфантэрыі, член Народнага сакратарыяту БНР, Галоўнакамандуючы беларускай народнай арміі ў часы Першай сусветнай вайны Кіпрыян Кандратовіч. Памёр генерал Кандратовіч 31-га кастрычніка 1932 г. і быў пахаваны ў тым самым мундзіры, у якім атрымаў раненне ў 1905 г. Пахаванне адбылося на Лідскіх праваслаўных могілках.

>

У 2000-м годдзе труна з парэшткамі генерала была перазахавана каля царквы ў Воранава.

 

Ускладанне кветак адбывалася пад наглядам праваахоўных службаў.