У Дзень тэатра паспаборнічаюць акторы гродзенскага драматычнага і лялечнага

|

Кожны тэатр рыхтуе сваю праграму асобна і творчых сакрэтаў не выдае.

Марына Блажыеўская, літаратурны рэдактар тэатра лялек:

-Гэта будзе як бы спаборніцтва двух тэатраў. З нашага боку будуць прадстаўленыя нумары, якія ўжо, так бы мовіць, сталі класікай. Гэта нешта з канцэрта, падрыхтаванага да юбілею тэатра, нешта з творчых віншаванняў на 23 лютага і 8 сакавіка…

 

Тэатральны капустнік чакае гледачоў 27 сакавіка ў 19 гадзін.

Білеты прадаюцца ў касах драматычнага тэатра.

 

Здымак з сайта http://www.sunhome.ru