Апошнія дні сакавіка ў Гродне будуць халоднымі
Увесь тыдзень у Гродне і вобласці будуць панаваць моцныя вятры.
Уначы 27 сакавіка – 0…+2, невялікія ападкі, паўднёма-заходні вецер з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, раніцай і ўдзень парывы да 15-20 м/с. 27 сакавіка днём надвор’е застанецца цёплым, +9…+11, у наступную ноч тэмпература паветра -1…+3, вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с.
Дзень 28 сакавіка чакаецца самым цёплым на гэтым тыдні: +11…+16, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
Уначы 29 сакавіка тэмпература паветра будзе ў межах +2…-7. Вецер заходні, паўночна-заходні 7-12, парывы да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с. Днём 29 сакавіка будзе +5…+10 градусаў цяпла, часам дождж.
А вось уначы 30 сакавіка на большай частцы тэрыторыі мокры снег, дождж, раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, тэмпература паветра -2…+3. Днём узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паветра прагрэецца да +5…+10.
31 сакавіка месцамі чакаецца мокры снег, узмацненне ветру месцамі да 24 м/с. Уначы чакаецца ад -1 да +4, днём +2…+7.
Найгоршае надвор’е, паводле папярэдніх прагнозаў, будзе ў нядзелю, 1 красавіка.
На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, на асобных участках галалёдзіца.
Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы -2…-7, днём -2…+3.
Па словах сіноптыка «Гроднааблгідромету» Тамары Валаткевіч, для сакавіка няўстойлівае надвор’е – гэта норма, а пахаладанне ў канцы тыдня – кароткачасовае. Сярэднесуткавыя тэмпературы трэцяй дэкады сакавіка ў нашым рэгіёне +1…+2 градусы цяпла. Сёлета цяпло прыйшло раней, таму цяперашняе надвор’е з тэмпературамі, вышэйшымі за норму, ужо ўспрымаецца як халоднае.
Здымак з сайта http://pvn123.livejournal.com