Схоплены рабаўнік, які 3 гады таму напаў на жанчыну на могілках
Жанчына прыйшла наведаць магілку, калі на яе напаў невядомы.
Некалькі разоў ударыўшы ахвяру аскелкам бардзюрнага каменя, рабаўнік забраў у яе сумачку, дзе былі 150 тысяч рублёў і банкаўская картка.
Злачынца збег, а пацярпелая з шматлікімі траўмамі трапіла ў шпіталь.
Каб вылічыць злачынцу, супрацоўнікам міліцыі давялося прыкласці каласальныя намаганні.
Падазрэнне пала на 28-гадовага жыхара адной з вёсак Мастоўскага раёна, які раней быў асуджаны за рабаўніцтва і крадзеж.
На дадзены момант ён прызнаўся ў злачынстве.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://ru.tsn.ua