У гродзенскіх крамах выявілі больш за 1000 тон пратэрмінаваных прадуктаў
Парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства знойдзены на 84,6% аб’ектаў.
У 47,2% выпадкаў лядоўні і гандлёвыя залі былі недастаткова чыстыя, у 15,3% у продажы знаходзіліся пратэрміраваныя прадукты, у 10,9% не выконваўся тэмпературны рэжым рэалізацыі прадуктаў харчавання.
Забракаваныя і знятыя з рэалізацыі 1231,328кг пратэрміраваных прадуктаў без адпаведных маркіровачных ярлыкоў і з прыкметамі псавання.
За парушэнні да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 70 службовых і 6 юрыдычных асобаў.
Праца 20 гандлёвых аб’ектаў прыпыненая, у 2-ух кропках абмежаваны асартымент.
Паводле http://gigiena-grodno.inbel.biz
Паводле http://kp.ua