Японскае анімэ на гродзенскім экране

|

У праграме дастаткова вядомыя японскія фільмы. Напрыклад, «Евангеліён 2.22: Ты (не) пройдзеш». Аматары анімэ ведаюць, што гэта другая частка тэтралогіі Rebuild of Evangelion і прэм’ера якой адбылася ў Японіі летам 2009.

 

Кошт квіткой вагаецца ад 7.000 да 10.000, і ўжо з панядзелка ў інтэрнеце адкрыта квітковая бронь на першыя паказы, што зручна і своечасова, бо ў мінулыя разы, як кажуць, было шмат ахвотных, каля касаў стаялі чэргі і, канешне, не ўсім хапіла квіткоў. Калі вы хочаце абавязкова трапіць на выбраны анімацыйны фільм, то скарыстайцеся такой магчымасцю. Зрабіць гэта можна на сайце.  Як зазначылі у «Гроднааблкінавідэапракаце», які з’ўляецца арганізатарам мерапрыемства, такі тыдзень праводзіцца ў нашым горадзе ўжо ў трэці раз:

 

– Гэтыя паказы ў першую чаргу нясуць культурны мэсэдж, і мы імкнемся пазнаёміць гарадзенскую публіку з разнастайнымі сусветнымі кіназ’явамі. Напрыклад, 14-15 красавіка будзе паказана залатая калекцыя фільмаў (2009-2011 гадоў) манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Таксама неўзабае плануецца арганізацыя тыдня індыйскай культуры.

 

Што тычыцца тыдня японскага анімэ, будзе паказана 5 разнастайных па стылістыцы анімацыйных фільмаў. Таксама арганізатары даюць магчымасць у дзень адкрыцця бясплатна наведаць мерапрыемства. Толькі пры ўмове, што на вас будзе касплэйны строй – адзенне, аналагічнае таму, у якое апранутыя той ці іншы герой анімэ, манга, відэагульні ці нейкага гістарычнага фільма пра самураяў.