Прыватны пансіянат для састарэлых хочуць стварыць пад Лідай

|

Аўтары ідэі ўпэўненыя, што паслуга будзе карыстацца попытам у занятых людзей, чые бацькі страцілі здольнасць да самаабслугоўвання.

Пад пансіянат прапануецца памяшканне былой школы ў в.Дакудава Лідскага раёна.

Гэта двухпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 1690 м з прылеглай тэрыторыяй 3 га.

У двух з паловай кіламетрах – Нёман, на адлегласці 100 м – рака Нарва, непадалёк сасновы лес.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама і Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гатовыя разгледзіць любыя прапановы.

З пытаннямі можна звяртацца да Ліліі Іосіфаўны Санюкевіч (пр.тэл. 52-77-55, мабільны 615 28 42.

 

Паводле http://lida.by

Здымак з сайта http://www.region.ej.by