Таксіст затрымаў пьянага кіроўцу

|

Прыпаркаваную “Аўдзі 80” і яе гаспадара побач таксіст заўважыў на гродзенскай вуліцы Лізы Чайкінай. Моцна пьяны мужчына паспрабаваў прычапіць буксіравальны  трос да таксі.

Кіроўца таксаматорнай фірмы распавёў:

 

“- У яго быў рэзкі пах алкаголю з роту, і ён моцна хістаўся.

Спрабуючы прычапіць фал, некалькі разоў падаў на асфальт. Дадзены грамадзянін папрасіў, каб я яго адбуксаваў, бо яго аўтамабіль заглох. Я яму адмовіў у гэтым і з’ехаў.

Праз 7 хвілін я вяртаўся назад і ўбачыў, што та самая “Аўдзі 80” рухаецца самастойна, а ёй кіруе той самы чалавек, які мяне спыніў. Тады я развярнуўся і пачаў яго пераследаваць. У прыватным сектары машына спынілася, з яе выйшаў кіроўца, і я яго затрымаў і выклікаў супрацоўнікаў ДАІ”.

 

Затрыманым аказаўся 55-гадовы гродзенец, які быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы катэгорыі В.С.D.E, аднак не здаў яго ў ДАІ. За гэты час ён ужо затрымліваўся пьяным за рулём, а ў мінулым годзе ўчыніў ДТЗ і з’ехаў з месца аварыі.

 

Папярэдні выпадак, калі пьянага кіроўцу ў Гродне затрымалі, дзякуючы іншым удзельнікам дарожнага руху, здарыўся 24 сакавіка.

 

Паводле http://gaigrodno.by