Стань маленькай часткай вялікай ідэі
Галоўны рэдактар Aday.org Айперы Карабуда Эсэр кажа: «Мы заклікаем мільёны людзей сфатаграфаваць сваё жыццё, каб у далейшым даследаваць гэтую эпоху.Гэта будзе беспрэцэдэнтная фотаздымка, толькі адзін дзень, з захаваннем яго для будучых пакаленняў ». Пасля 15 траўня ўсе фотаздымкі будуць апублікаваны на сайце праекта, каб наведвальнікі бачылі, што было знята ў гэты дзень ва ўсім свеце.
А ў выніку праекта выйдзе кніга “Дзень у свеце” з тысячамі фотаздымкаў, а таксама фотавыстава з такой жа назвай, якая будзе экспанавацца на вялікіх вулічных экранах па ўсім свеце. На сайце праекта Aday.org можна знайсці падрабязную інфармацыю аб праекце, парады, што і дзе здымаць, спіс вядомых людзей, якія таксама будуць ўдзельнічаць. Цікавая і выдатная магчымасць для гарадзенцаў адлюстраваць свае штодзённае жыццё і наш горад.